«У 2020 годзе Расея ставіла на кровапраліцьце і адсячэньне Беларусі ад Захаду», — былы кіраўнік польскай выведкі
У вялікім інтэрвію Свабодзе былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы Пётар Краўчык выказаў вэрсію, што Расея магла выкарыстаць свой уплыў у беларускіх спэцслужбах, каб справакаваць кровапраліцьце ў 2020 годзе і адрэзаць Беларусь ад Захаду.