У Беларусі ліквідуюць кампанію, супраць якой ЗША ў траўні ўвялі санкцыі за гандаль зброяй з Іранам
У Беларусі праз паўтара месяца пасьля ўводу санкцыяў ЗША пачалі працэс ліквідацыі менскай кампаніі «Армары Альянс», якую падазравалі ў пастаўках Ірану зброі і вайсковых тэхналёгіяў.