Мэрц абвясьціў пра новую нямецкую дапамогу Ўкраіне коштам больш за 1 мільярд эўра
Нямеччына дае Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі коштам больш за мільярд эўра, які ўключае фінансаваньне сумеснай вытворчасьці дронаў-перахопнікаў, заявіў нямецкі канцлер Фрыдрых Мэрц падчас візыту ў Кіеў.