Былы амэрыканскі дыплямат пра санкцыі супраць Расеі. Ці прапануе Коўл іх зьмякчэньне за вызваленьне палітвязьняў?
Злучаныя Штаты маюць новыя інструмэнты, каб узмацніць эканамічны ціск на Расею, але іх уплыў будзе залежаць ад таго, ці будзе адміністрацыя Трампа выкарыстоўваць іх пасьлядоўна і ці дасьць яна ясна зразумець, чаго хоча ад Масквы і іншых урадаў, заявіў былы амэрыканскі дыплямат Дэніэл Фрыд.